Курс для дзяўчат “Стань прыцэсай Саўскай!”

1460,00 Br

Дзяўчаты, хрысцянкі і/ці з добрай воляй ад 18 да 35, запрашаем вас на курс «Гаспадыня на ўзор прынцэсы Саўскай», дзе мы тыдзень будзем вучыцца мастацтву жыцця па-хрысціянску — сучасна, прыгожа і здарова! Гэта абароніць вас ад жыцевых памылак  ды адзіноты да 100%!

Category:

Description

Царыца Саўская прыйшла да Саламона, маючы не толькі золата, але і востры розум ды веліч. Яна ведала сабе кошт. А ты?
Дзяўчаты, хрысціянкі і/ці з добрай воляй, ад 18 да 35, запрашаем вас на курс «Гаспадыня на ўзор прынцэсы Саўскай», дзе мы тыдзень будзем вучыцца мастацтву жыцця па-хрысціянску — сучасна, прыгожа і здарова!

Што ў праграме нашага «каралеўскага» навучання, як мінімум:


🍎 Цела — святыня Духа: Навучымся харчавацца бяспечна і карысна, выглядаць як належыць дачцы Бога.
⏰ Твой уласны рэжым: Як высыпацца, усё паспець і пакінуць час для Бога, як не “праспаць” замужжа…
🏃‍♀️ Фізкультура з радасцю: Рух, які дае сілы: жыццёвыя арыентыры ЗЛЖ.
📖 Слова Божае: Глыбокае вывучэнне Пісання, якое стане тваім компасам ў Рай, тут і цяпер.
🧹 Парадак у доме і думках: Ствараем прастору, у якой хочацца тварыць.
💍 Выбар мужа «па навуцы»: Разбяром псіхалагічныя і духоўныя аспекты: як пазнаць «свайго» чалавека і пабудаваць адносіны на падмурку веры, пачуеце сведчанні і зможаце задаць пытанні “без комплексаў” разведзеным і замужнім каталічкам.

Што ты атрымаеш у выніку?

🛡️ Страхоўку ад памылак: Мы дамо табе канкрэтныя «інструменты» і веды, якія стануць гарантыяй ад жыццёвых памылак ужо праз тыдзень ад 67% пры выбары мужа ды ад ад 90% па ладу з мэтай жыцця. Ты навучышся адрозніваць сапраўднае, Божае выбранніцтва, ад пастак «Князя гэтага свету», які часта прыходзіць у прыгожым абліччы.
📜 Сертыфікат «Гаспадыня на ўзор Прынцэсы Саўскай»: Пасля паспяховага завяршэння ўсіх этапаў і практыкаванняў, ты атрымаеш афіцыйнае пацверджанне сваёй падрыхтоўкі. Гэта твой знак якасці і гатовасці да новага этапу і стылю жыцця!
💎 Упэўненасць: Ты будзеш дакладна ведаць, як будаваць свой побыт і адносіны на камяні, які не зрушыць ніводная жыццёвая бура.
Памятай: ты — дачка Валадара Сусвету! Час адкрыць сваю высакароднасць!
✨ Запісвайся на будучыню тут: https://forms.gle/85idzySjnghxc4Du8
📅 Дата: 25-31.05.2026 ці наступны 4ты тыдзень штомесяц. 
📍 Фармат: Афлайн: на базе летняга дома супольнасці “Каштоўная Пярліна” у в.Сіняло пад Мінскам (дастаўка ад/да м.Магілёўская ўключана): 3-х разавае харчаванне, 1 душ, 2 прыбіральні у доме + 3 на двары, 8 цеплыхспальных месц.
Аплата: пры аплаце мяняйце сярэднюю “1” на “2”. Сэрвіс ЭП недасканалы.

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Курс для дзяўчат “Стань прыцэсай Саўскай!””

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *