Description
Што ў праграме нашага «каралеўскага» навучання, як мінімум:
🍎 Цела — святыня Духа: Навучымся харчавацца бяспечна і карысна, выглядаць як належыць дачцы Бога.
⏰ Твой уласны рэжым: Як высыпацца, усё паспець і пакінуць час для Бога, як не “праспаць” замужжа…
🏃♀️ Фізкультура з радасцю: Рух, які дае сілы: жыццёвыя арыентыры ЗЛЖ.
📖 Слова Божае: Глыбокае вывучэнне Пісання, якое стане тваім компасам ў Рай, тут і цяпер.
🧹 Парадак у доме і думках: Ствараем прастору, у якой хочацца тварыць.
💍 Выбар мужа «па навуцы»: Разбяром псіхалагічныя і духоўныя аспекты: як пазнаць «свайго» чалавека і пабудаваць адносіны на падмурку веры, пачуеце сведчанні і зможаце задаць пытанні “без комплексаў” разведзеным і замужнім каталічкам.
Што ты атрымаеш у выніку?
📜 Сертыфікат «Гаспадыня на ўзор Прынцэсы Саўскай»: Пасля паспяховага завяршэння ўсіх этапаў і практыкаванняў, ты атрымаеш афіцыйнае пацверджанне сваёй падрыхтоўкі. Гэта твой знак якасці і гатовасці да новага этапу і стылю жыцця!
💎 Упэўненасць: Ты будзеш дакладна ведаць, як будаваць свой побыт і адносіны на камяні, які не зрушыць ніводная жыццёвая бура.
📅 Дата: 25-31.05.2026 ці наступны 4ты тыдзень штомесяц.
📍 Фармат: Афлайн: на базе летняга дома супольнасці “Каштоўная Пярліна” у в.Сіняло пад Мінскам (дастаўка ад/да м.Магілёўская ўключана): 3-х разавае харчаванне, 1 душ, 2 прыбіральні у доме + 3 на двары, 8 цеплыхспальных месц.
Аплата: пры аплаце мяняйце сярэднюю “1” на “2”. Сэрвіс ЭП недасканалы.

Reviews
There are no reviews yet.